У рамках абласнога бібліямарафона “77 хвілін чытання” 7 мая ў Валеўскай СБ прайшоў урок памяці пад назвай “Мы ведаем і памятаем”. Размова ішла пра тое, што Дзень Перамогі — адначасова радаснае і горкае свята. Рэха вайны да гэтага часу не заціхае ў людскіх душах. Мінула ўжо 77 гадоў з таго часу як скончылася вайна і на тэрыторыі Валеўскага сельскага Савета не засталося ніводнага ўдзельніка ВАВ. Чытачы з цікавасцю праглядалі кнігі аб вайне. На працягу ўрока гучалі песні ваенных гадоў.