8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Харосіцкай сельскай бібліятэцы ўшаноўвалі памяць тых хто прынёс Перамогу ў далёкім 1945 годзе. Мерапрыемства прайшло ў форме ўрока памяці “Яны прайшлі па той вайне”. Гаворка ішла аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Зацікавіла прысутных выстава-прагляд “Памяць абавязвае, памяць патрабуе” і тэматычная фотазона. Бібліятэкар таксама пазнаёміла з бібліяграфічным даведнікам, які быў выдадзены бібліятэкай да аднаго з юбілеяў Вялікай Перамогі