Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста, 26 студзеня ва Уселюбскай СБ прайшоў урок памяці пад назвай “Жыць – каб памятаць!”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 9-11 класаў Уселюбскай сярэдняй школы. Навучэнцы з цікавасцю слухалі бібліятэкара, якая засяродзіла ўвагу не толькі на статыстычных дадзеных, але і на тым, што ва Уселюбе былі таксама людзі, якія ўдастоіліся ганаровага звання «Праведнікі народаў свету». Падлеткі з цікавасцю пазнаёміліся і з прапанаванай літаратурай па гэтай тэме. Усе ўдзельнікі прыйшлі да аднолькавых высноў: нельга дапусціць паўтарэння гэтых жахлівых злачынстваў. І ўсе мы павінны памятаць пра тыя часы і данесці нашу памяць да нашчадкаў.