Удзельнікамі ўрока-віктарыны “Нашы веды пра ВІЧ/СНІД”, які адбыўся ў Кашалеўскай СБ сталі вучні і настаўнікі мясцовай школы. У знак падтрымкі хворых ВІЧ/СНІДам удзельнікі мерапрыемства прычапілі чырвоныя стужкі – сімвал надзеі на тое, што над СНІДам будзе атрымана перамога. Перад вучнямі выступіла медыцынскі работнік Кашалеўскай амбулаторыі, якая данесла да дзяцей інфармацыю аб тым, як абараніць сябе ад страшнага захворвання 21 века – СНІДу. У якасці замацавання ведаў бібліятэкарам была праведзена віктарына “Нашы веды пра ВІЧ/СНІД”. Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстава “Кніга абвінавачвае”.