/ 7 апреля, 2022

7 красавiка ў Вераб’евiцкай СБ прайшоў урок здароўя “Шляхi-дарогi ў свет здароўя”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня здароўя. У iм актыўны ўдзел прынялi чытачы 6-8 класаў. Падлеткі разважалi аб асноўных кампанентах здаровага ладу жыцця, пра тое, як захаваць сваё здароўе і аб тым, што здароўе кожнага ў яго ўласных руках. Удумліва адказвалi на пытаннi прапанаванай iм анкеты “Як я стаўлюся да свайго здароўя” і з гумарам дэманстравалі некаторыя элементы ранiшняй зарадкi. Да мерапрыемства была прапанавана кніжна-часопіснай выстава.

Валеўская СБ запрасіла на ўрок здароўя “Шляхі-дарогі ў свет здароуя”, які прайшоў у рамках правядзення пазнавальнай праграмы «Наша здароўе ў нашых руках” Валеўскага СДК. На ўроку гаварылася пра тое, як не толькі захаваць сваё здароўе і здароўе навакольных людзей, але і прымножыць яго. Абмяркоўвалі складнікі моцнага здароўя: станоўчыя эмоцыі, гартаванне, чысціня, актыўны лад жыцця, умеранасць ў ежы і іншыя. Разважалі,  якія шкодныя звычкі згубна ўплываюць на здароўе.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий