Запрашаем да ўдзелу ў інтэрнэт-праекце гучных чытанняў вершаў «Пра вайну, на якой я не быў». Удзельнікамі могуць быць не толькі навагрудчане і жыхары раёна, але і ўсе карыстальнікі інтэрнэт-прасторы. Для гэтага нават не абавязкова быць нашым чытачом. Проста неабходна са сваёй прапановай звярнуцца ў бібліятэкі па месцы жыхарства, і будзьце ўпэўнены – вас і ваша мастацкае чытанне вершаў убачаць у інтэрнэце. Для таго, каб вы “загучалі”, можаце нам прадаставіць самастойна зробленыя запісы, а таксама ёсць варыянт зрабіць гэта непасрэдна ў бібліятэцы.
Насамрэч, мэта гэтага праекта – рэклама ваеннай кнігі і паэзіі, таму слушная парада: для большай пранікнёнасці ў якасці аб’екта для чытання выбірайце свае любімыя вершы, тыя, якія вас кранулі асабіста.
Чакаем вас! Запэўніваем: гэта ваш праект!
Паспрабуйце сябе і прадэманструйце публіцы сваё майстэрства!