18 чэрвеня ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная віктарына “Вакол спорта”, удзел у якой прынялі дзеці са спартыўна-аздараўленчага лагера.
Удзельнікі змены актыўна адказвалі на пытанні, знаёміліся з кнігамі пра спорт, расказвалі пра свае спартыўныя захапленні. Пагаварылі і пра тое, як спорт дапамагае ўмацоўваць здароўе, характар і нават палепшыць інтэлектуальныя здольнасці.