14 кастрычніка чарговае пасядженне клуба по інтарэсах “Дабрадзея”, які дзейнічае пры спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку прайшло пад зоркай двух святаў – Дня пажылых людзей і Дня Маці. Як усе ведаюць, узрост чалавека не вызначаецца гадамі, узрост любога вызначае стан душы. На вечар-адпачынак пад назвай «Як маладыя мы былі…», сабраліся людзі. душы якіх, як яны адзначылі самі, вечна маладыя. Менавіта таму на мерапрыемстве ніхто не сумаваў. Разнастайныя конкурсы і віктарыны, музычныя кампазіцыі, песні, бяспройгрышная латарэя далі зарад бадзёрасці ўсім прысутным. Віншаванні жанчынам-маці прагучалі не толькі з вуснаў бібліятэкара. Павіншаваць жанчын са святам прыйшлі іх унукі, якія чыталі вершы і спявалі песні. Мужчынская палова клуба «Добрадзея» таксама не засталася ў баку і дэманстравала свае вакальныя таленты, віншуючы жанчын са святам. Вечар адпачынку атрымаўся на славу аб чым сведчылі ўсмешкі на тварах усіх членаў клуба і гасцей свята.