Вечар адпачынку да Дня абаронцаў Айчыны пад назвай «І няхай мундзіры розныя, але Радзіма адна ўсяго толькі ёсць…», прайшоў 23 лютага ў клубе па інтарэсах “Дабрадзея”, як дзейнічае пры спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку.
Прысутныя ўспомнілі гісторыю святкавання гэтага дня, пачынаючы з 1918 года і да нашых дзён, а таксама бібліятэкар расказала, як і ў якіх дзяржавах гэта свята адзначаецца ў наш час. Ад імя жаночай паловы клуба бібліятэкар павіншавала ўсіх прысутных мужчын са святам. Шагідзевіч Б.А. чытаў вершы пра войска, хорам спявалі папулярныя песні гэтай жа тэматыкі. У жартоўным конкурсе медсясцёр і конкурсе «Аўкцыён званняў» з задавальненнем прынялі ўдзел усе прысутныя. А заслужана атрыманыя ўзнагароды ў выглядзе шакаладных медалёў узнялі ўсім настрой.