/ 29 августа, 2016

Свята “Вечар на Замку!”  прайшло 27 жніўня ў Наваградку. У рамках мерапрыемства была паказана тэатралізаваная анімацыйная праграма “На Зямлі легендарнай Ліцвінкі”, адбыліся прадстаўленне рыцарскіх клубаў-удзельнікаў, анімацыйная праграма “Каранацыя Міндоўга” і канцэрт самадзейных артыстаў з Навагрудка і Бярозаўкі. Раённая бібліятэка экспанавала выставу “Рарытэты з фондаў Навагрудскіх бібліятэк”, дзе дэманстраваліся сапраўды ўнікальныя і цікавыя кнігі, яны выклікалі непадробную цікавасць удзельнікаў свята. Бібліятэкай была арганізавана спрынт-прэзентацыя новай гістарычнай кнігі Юрыя Татарынава “Гарады Беларусі. Гарады-музеі”, кожны жадаючы мог атрымаць аўтограф аўтара. У якасці гідаў-экспертаў па кніжных экспазіцыях выступілі Каралева Кніга і галоўная гераіня раману Ю. Татарынава “Княгiня Мянжынская”.

IMG_2809 IMG_2862 IMG_2863 IMG_2833 IMG_2788 IMG_2797

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий