У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў вечар памяці “Звон Хатыні”. Боль гэтай жудаснай трагедыі назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага чалавека. Аб гэтым у чарговы раз ўспомнілі на мерапрыемстве. Прысутныя пазнаёміліся з прэзентацыяй, якая суправаджалася аповедам, прагучалі вершы пра Хатынь. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава.