20 мая ў рамках праекту «Чытанне — шлях да дасканаласці» Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла студэнтаў гандлёва-эканамічнага каледжа на вечар-партрэт «Михаил Булгаков. Роман с тайной», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка і драматурга. Прагучаў аповед пра жыццё і творчасць Міхаіла Афанасьевіча, які быў дапоўнены паказам відэароліка. Студэнты выдатна згулялі ў літаратурную віктарыну «Жыццё. Твочасць. Асоба». Па ўмовах задання «Праўда ці вымысел» патрэбна было адрозніць сапраўдныя факты пра Булгакава ад прыдуманых. Цікавым атрымалася заданне “Сакрэтныя персанажы” паводле рамана «Майстар і Маргарыта», якое пазнаёміла з 10-цю самымі вядомымі дзеючымі героямі гэтага твора.