/ 24 февраля, 2025

22 лютага ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай біблітэкі прайшоў вечар пытанняў і адказаў «Хачу быць здаровым» для жанчын элегантнага ўзросту.

Удзельнікі з карысцю правялі свой вольны час, паўдзельнічалі ў цікавых міні-конкурсах на тэму здаровага ладу жыцця, даведаліся, што рэцэптаў супраць старэння вельмі шмат. З імі можна было пазнаеміцца ў бібліятэчным пункце, гартаючы кнігі і часопісы з выставы “Узрост шчасця і здароўе”.

Госця, доктар Кіклевіч Наталля Аляксандраўна, якая ўсе жыццё працавала  тэрапеўтам, вельмі цікава апавядала пра свае напрацаваныя метады захавання здароўя, пра сваё бачанне харчавання ва ўзросце 60+, пра значэнне сну, недапушчальнасць пераўтамлення.

Кожны з удзельнікаў меў магчымасць выказаць сваю думку на гэтую тэму. Прысутныя згадзіліся, што рух і здароўе звязаны  паміж сабой, таму для ўмацавання  свайго здароўя неабходна весці актыўны лад жыцця. А галоўныя ж рэцэпты супраць старэння – займацца любімай справай, любіць сябе і радавацца жыццю.

Усе ўдзельнікі засталіся пад прыемным уражаннем ад вечара і прапанавалі тэму наступнай сустрэчы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий