1 сакавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы з вучнямі 8-9 класаў адбылася актуальная размова “Ведаць, каб не спатыкнуцца”, яна была прымеркавана да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Напачатку бібліятэкар расказала прысутным пра навыкі бяспечных паводзін з асобамі, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы і спрабуюць прапанаваць іх іншым, пра тое, як жыць сёння, каб убачыць заўтра. Пасля гэтага пачалася дыскусія “Наркотыкі. Што думае аб гэтым моладзь”, падлеткі прынялі ў ёй самы актыўны ўдзел, у выніку, усе разам прыйшлі да высновы, што звязваць сваё жыццё з ужываннем псіхатропных рэчываў проста нельга. Тэму мерапрыемства больш падрабязна раскрыла электронная прэзентацыя, падрыхтаваная бібліятэкарам па тэме і паказаная ў ходзе мерапрыемства.