/ 17 октября, 2022

14 кастрычніка, у Дзень Маці, бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну паэзіі “Аб той хто даруе нам жыццё і цяпло”, і мерапрыемства яна арганізавала ў незусім звычайным фармаце, бо прайшло яно не ў бібліятэцы, а непасрэдна ў сям’і чытачкі – Астроўскай Лідзіі Міхайлаўны. Дзеці, актыўныя чытачы бібліятэкі, павіншавалі сваіх бабулю і матулю вершамі і кветкамі, а бібліятэкар усіх пачаставала пірагом, і разам з тым пазнаёміла з новымі бібліятэчнымі кнігамі, якія прынесла па месцу жыхарства гэтых жанчын.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий