/ 18 марта, 2025

14 сакавіка бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі ў 5“В” класе школы №7 віктарыну “Адгадай героя” па матывах казкі Аляксея Таўстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна”.

Спачатку дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй знакамітага пісьменніка і яго творчасцю, а таксама даведаліся пра гісторыю стварэння стварэння казачнага твора. Школьнікі даведаліся аб тым, што гісторыя пра гарэзу хлопчыка нарадзілася ў Італіі ў 1883 годзе, у 1936 годзе Аляксей Талстой напісаў сваю аповесць пра Бураціна.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі выдатнае веданне казкі і справіліся са складанымі пытаннямі.

Пераможцаў чакаў салодкі сюрпрыз, які яны адкрылі з дапамогай ключыка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий