Падарунак, зроблены сваiмi рукамi – гэта часцiнка душы. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, 22 лютага, ў Валеўскай сельскай бiблiятэцы прайшоў майстар-клас “На варце Радзімы”. Дзецi разам з бiблiятэкарам падрыхтавалi вiншавальныя паштоўкi i падарункi для сваiх тат, дзядуль і братоў.