/ 6 марта, 2024

6 сакавіка каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам па пазастацыянарным абслугоўванні Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адправіліся па маршруце  ў  аддаленыя вёскі Зенявічы, Марцулі, Пліса1, Пліса2, Ляхавічы2, Ляхавічы1, каб павіншаваць з надыходзячым святам дарагіх жанчын. Бібліятэкары зладзілі для сваіх чытачак святочную віншаванку “Кніжны букет – да 8 сакавіка”.  Гучалі шчырыя словы віншаванняў з прыгожым вясновым святам, уручаліся святочныя паштоўкі і салодкія пачастункі, а з кніжнага букета кожная жанчына выбрала цікавыя выданні і часопісы на свой густ.

У падарунак жанчынам прагучалі цудоўныя песні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий