Літаратурна-музычнае віншаванне “Нашы абаронцы Айчыны” адбылося 26 лютага ў Гарадзечанскай сельскай бібліятэцы-клубе. У гэтай справе бібліятэкар Алена Дрыль аб’ядналася з работнікамі Навагрудскага Дома культуры (аддзел па па-за стацыянарнаму абслугоўванню) Аленай Грыц і Алегам Рала, сумесна, хто вершам, хто песняй, хто музычным нумарам) яны павіншавалі пажылых мужчын вёскі Гарадзечна з Днём абаронцаў Айчыны, які адзначаўся напярэдадні. У гэтых мэтах сем’і І.К. Карповіч, П.В. Цераховіч, У.С. Стасевіч і інш, былі наведаны на даму, для кожнага з мужчын, а заадно і для іх жонак, прагучалі кароткія літаратурна-музычныя кампазіцыі. Вяскоўцам было прыемна атрымліваць такія вось індывідуальныя віншаванні. Для бібліятэкі-клуба сённяшнім часам гэта найбольш прыемлімая форма масавай, а разам з тым і індывідуальнай работы.