/ 7 июня, 2022

4 чэрвеня ў Гродна адбыўся VI Гарадзенскі Літфэст дэвізам якога сталі словы “Нас яднае Беларусь”. У межах фестывалю працавалі пляцоўкі бібліятэчных сістэм вобласці з рознымі цікавоскамі для наведвальнікаў. Былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. На суд журы былі прадстаўлены звыш 150 творчых прац па чатырох намінацыях. Сярод пераможцаў у намінацыі “Героі твораў розных нацыянальнасцей” 3 месца атрымала Горбач Іна Сцяпанаўна з г.п. Любча, за ляльку па стэпавай легендзе Казахстана любові Айша-бібі і Карахана.

Падзякай Гродзенскага абласнога аддзялення ААБ “Беларусбанк” за ўдзел у конкурсе адзначана Кавальчук Галіна Мікалаеўна з аг. Кашалева.

Віншуем!!!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий