22 ліпеня сваё 85-годдзе адзначае вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, культуролаг і перакладчык, скарыніст, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі.
У Навагрудскай раённай бібліятэцы знаходзіцца кніжная калекцыя навукоўца. Нашу бібліятэку і Вячаслава Антонавіча яднае не толькі любоў да кніг, але і шчырае сяброўства на працягу шматлікіх гадоў.
Навагрудская раённая бібліятэка і яе калектыў далучаецца да самых сардэчных віншаванняў творцы і зычыць яму плёну, здароўя і аптымізму.
Біяграфічная даведка
Дзяцінства і юнацтва Вячаслава Антонавіча прайшлі ў Навагрудку.
У 2009 г. імя В.А. Чамярыцкага ўнесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна.
Вячаслаў Чамярыцкі даследуе пісьмовую спадчыну Беларусі ад часоў полацкай князёўны Рагнеды і аж да ХVIII ст. Ён унёс значны ўклад у вывучэнне беларускага летапісання.