1 кастрычніка па добрай традыцыі каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі наведала сваіх чытачоў з аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН і павіншавала іх з Днём пажылога чалавека. Бібліятэкары зладзілі літаратурна-паэтычную імпрэзу “Душы запасы залатыя”. Бібліятэкары прачыталі пазітыўныя вершы, прапанавалі цікавую кіна-віктарыну і вясёлыя загадкі. Спадзяёмся, што кветкі, салодкія падарункі, паштоўкі з прыемнымі пажаданнямі, а таксама добрыя кнігі і часопісы стварылі для людзей старэйшага пакалення сапраўдны добры настрой.
Свае віншаванні са святам атрымалі і чытачы з вёскі Каменка падчас візіту дабра і пазітыву “Светлыя імгненні залатых гадоў”.