«Волшебники поэтической стихии» – вечар паэзіі насіў такую назву. Знаёмства з паэтычнымі музамі, спроба стварэння вершаваных рыфмаваных радкоў у спаборніцтве каманд была цікавай. Пазнаёміліся студэнты таксама з творчасцю папулярнай у інтэрнэт-прасторы Веры Палазковай. Вершы ўласнага сачынення прачытала галоўны бібліёграф раённай бібліятэкі С. Чубрык. Экспазіцыя з каскад-калекцыяй паэзіі пазнаёміла з вялікай колькасцю зборнікаў рознай тэматыкі.