/ 8 ноября, 2021

5 лістапада ў «Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай» пані Марыяй адправіліся  навучэнцы з Гродна. Школьнікаў чакаў аповед пра старажытны Навагрудак у часе і прасторы, параўнанне архітэктурнага выгляду Рынкавай плошчы пачатку 20 стагоддзя, прадстаўленнай на макеце ў міні-музеі «Страчаная спадчына», і яе сучасны стан, а таксама сустрэча з заўзятай тэатралкай пані Сафіяй, якая прапанавала цікавае гаданне, і спадаром Лейтпунерам, у якога ў кішэні заўсёды знойдзецца і заданне для кемлівых, і ўзнагарода для іх. 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий