/ 6 октября, 2020

Харосіцкая сельская бібліятэка сумесна з Харосіцкім Домам культуры правялі гульнёва-пазнавальны конкурс “Фарбы восені”. У госці да ўдзельнікаў завітала чараўніца Восень, якая заахвочвала да ўдзелу ў розных конкурсах і забавах. Трэба было адгадаць загадкі пра восеньскія месяцы, вызначыць што за гародніна і садавіна ляжаць у скрынцы навобмацак,  паспрабаваць на хуткасць  і без дапамогі рук з’есці падвешаны на вяроўцы яблык.  Дзеці ўспаміналі як жывуць у лесе звяры восенню і як рыхтуюцца да зімы і адказвалі на бліц-апытанне “Што бывае толькі восенню?”. Мерапрыемства дапаўняла і дапамагала адказаць на пытанні выстава “Фарбы восені”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра восень, а таксама рэпрадукцыі карцін мастакоў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий