/ 3 декабря, 2021

3 снежня Навагрудская раённая бібліятэка да Сусветнага дня інвалідаў ладзіла дзень міласэрнасці і шчырасці «Возможности – ограничены, способности – безграничны». Бібліятэкары прапанавалі сваім наведвальнікам кніжны агляд пра людзей, якія, нягледзячы на свае захворванні, дасягнулі вялікіх поспехаў у жыцці (пісьменнікі, музыканты, мастакі, вядомыя дзеячы навукі і культуры). Была асветленая і тэма заканадаўства, што датычыцца людзей з інваліднасцю. Усё іх жыццё – прыклад барацьбы за справядлівасць і паядынак з цяжкай хваробай. Чытачы далучыліся да інфармацыйнай акцыі “Дары дабро!”. Кожны наведвальнік у гэты дзень атрымаў інфа-сэрца з дадзенымі аб гэтай даце календара.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий