20 ліпеня дзеці, якія завіталі ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку, вучыліся беражлівым і эканомным адносінам да вады, электрычнасці, цяпла. Тут прайшоў інфармацыйна-пазнавальны час “Азбука беражлівасці”. Прысутныя атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра неабходнасць эканоміі энергарэсурсаў. Замацаваць атрыманыя веды дапамагла гульня, у якой спаборнічалі дзве каманды: “Беражлівыя” і “Эканомныя”. Яны ўдзельнічалі ў міні-віктарыне “Пазнай! Адгадай! Запамінай!”, а таксама конкурсе прыказак і прымавак. Суправаджала мерапрыемства кніжная выстава «Будь бережливым».