/ 2 ноября, 2022

У рамках Года гістарычнай памяці 2 лістапада Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла вусны часопіс “Яны былі на пачатку беларускай гісторыі”. Дзеці сярэдняга школьнага ўзросту даведаліся пра вялікіх асветнікаў зямлі беларускай, якія былі высокаадукаванымі людзьмі, пра іх жыццё, самаахвяраванне ў імя асветы і духоўнага развіцця нашага народа. Бібліятэкар распавяла пра зямныя подзвігі Прападобнай Ефрасінні, пазнаёміла з асветніцкай дзейнасцю Свяціцеля Кірыла, біскупа Тураўскага. Цікавым было паведамленне аб жыцці Свяціцеля Сімяона Полацкага. Затым дзеці адказалі на пытанні віктарыны. Іх зацікавіла кніжная выстава “Асветнікі зямлі беларускай”, якая была падрыхтавана да мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий