17 чэрвеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла ролевая гульня “Маленькі прынц”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Антуана дэ Сент-Эзюперы. На мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы прышкольнага лагера. Бібліятэкар расказала пра цікавыя факты з жыцця французскага пісьменніка, пазнаёміліся прысутныя з яго казкай — прытчай “Маленькі прынц” і з яе дзіўнымі героямі: Маленькім прынцам, яго капрызнай Ружай, верным сябрам Лісам. Затым паразважалі аб вечных каштоўнасцях: сяброўстве, каханні, вернасці і адказнасці, дзеці натхнёна пераўвасобіліся ў выявы персанажаў і сапраўды перадалі характар кожнага з герояў. Напрыканцы гулялі ў гульню “Жывыя малюнкі”, дзе патрэбна было з дапамогай пантамімы паказаць што там намалявана.