/ 15 мая, 2025

Да Міжнароднага дня сям’і бібліятэкар Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі 15 мая запрасілі дзяцей 2-3 класаў на тэматычную гадзіну “Вялікі цуд – сям’я”.  Бібліятэкар расказала аб ролі сям’і для чалавека, аб традыцыі сямейнага чытання, якая збліжае членаў сям’і. Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі прыказкі пра сям’ю, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Хто гэта?”, “Без чаго дом не бывае”, адгадвалі вясёлыя загадкі. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Семью сплотить сумеет мудрость книг“, на якой была прадстаўлена літаратура аб сям’і, дзіцячая літаратура для сямейнага чытання.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий