/ 28 сентября, 2023

Чарговае мерапрыемства культурна-асветніцкага праекта “Вялікія кнігі – Вялікія справы” прайшло пад назвай “Стыль і мода”. На сустрэчу былі запрошаны спецыялісты ААТ «БелКрэда» Безручка Вераніка Генадзьеўна, Русак Ірына Мечыславаўна і навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Размова ішла пра гісторыю стварэння прадпрыемства, шляхі мадэрнізацыі. Пазнаёміліся з выпускаемай прадукцыяй і нават прымяралі прадстаўленыя мадэлі адзення.

Падрыхтаваная кніжная выстава прапанавала кнігі пра гісторыю моды, знакамітых мадэльераў. Сімвалічны  Букет міра папоўніўся кветкай лёну.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий