На абанеменце аформлена выстава да вялікага хрысціянскага свята – Вялікдзеня. Пасха мае вялікі духоўны сэнс. Свята вясны і абуджэння прыроды з’яўляецца святам уваскрасення душы. Гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страў. Пякуцца пiрагi, фарбуюцца ў розныя колеры i распiсваюцца ўзорамi курыныя яйкi. Як падрыхтавацца да гэтага выключна радаснага духоўнага свята расказваюць матэрыялы святочнай экспазіцыі.