/ 23 июня, 2025

Тры дні запар з 18 па 20 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзілі мерапрыемствы для хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера гімназіі №1. Дзеці з атрада “Бусляняты” цудоўна справіліся  з пытаннямі віктарыны “Бяспечнае лета”, а таксама выканалі творчыя заданні.

Атрад “Каласкі” прыняў актыўны ўдзел у літаратурнай гульні “Ура! Канікулы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новымі кнігамі, успомнілі любімыя казачныя творы і іх герояў. Пастрабавалі змайстраваць персанажаў. Удзельнікі змены змаглі адкрыць для сябе прывабны свет літаратуры, цікавых рухомых гульняў, інтэлектуальных віктарын і вясёлых конкурсаў.

Атрад “Васількі” стаў удзельнікам літаратурнага падарожжа “Прыгоды на востраве Чытання”. Час праляцеў неўзаметку. Пасля вясёлага літаратурнага марафона дзеці пазнаёміліся з кнігамі і часопісамі. Варта сказаць, што дзецям прыйшліся даспадобы і рухомыя гульні на хуткасць і кемлівасць.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий