1 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла чарговая інфармацыйна-адукацыйная сустрэча «Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь» з навучэнцамі трэцяга курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра пытанні выбарчага права, якія новаўвядзенні цяперашняй выбарчай кампаніі, якая роля Парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Таксама юнакі і дзяўчаты паспрабавалі паразважаць на прапанаваныя пытанні аб выбарах у сваёй краіне. Маладыя выбаршчыкі напрыканцы сустрэчы зрабілі выснову: выбарчая кампанія — гэта не толькі права, але і магчымасць уплываць на сваю будучыню і будучыню грамадства ў цэлым. І маладым выбаршчыкам былі ўручаны інфармацыйныя буклеты «Выбары 2024», падрыхтаваныя Навагрудскай раённай бібліятэкай.