/ 31 января, 2024

Выбары — гэта адна з самых важных і адказных падзей у жыцці кожнага грамадзяніна. Бо прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, чалавек не толькі рэалізуе свой грамадзянскі абавязак, але і вызначае, якім будзе яго заўтрашні дзень. Удзел у выбарах — паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай асабістай пазіцыі.

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі да выбараў працуе кніжная выстав «ВЫБАРЫ-2024». На выставе прадстаўлена  літаратура аб выбарчай сістэме ў нашай краіне: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий