З мэтай прафілактыкі суіцыда сярод падлеткаў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы быў праведзены час роздуму “Выбяры жыццё”. Прысутныя актыўна ўключыліся ў размову — разважалі аб тым, якое цудоўнае жыццё, дзяліліся адзін з адным сваімі ўражаннямі аб добрых адносінах у сям’і, у школе, з сябрамі. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што такое суіцыд і што штурхае падлеткаў на гэты ўчынак. Напрыканцы мерапрыемства дзеці пісалі на лістках за што яны любяць жыццё і прымацоўвалі да дрэва жыцця. А ўсе разам прыйшлі да адзінай высновы, што няма ніводнай прычыны, па якой можна адмовіцца ад сваёй будучыні.