26 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла наведвальнікаў на інфармацыйна-прафілактычную пляцоўку «Выбіраем жыццё без наркотыкаў», прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.
Наведвальнікам прапанаваны агляд літаратуры “Стаўка на жыццё”, дзе на кніжных паліцах прадстаўлены прафілактычныя матэрыялы, навуковая і мастацкая літаратура, якая асвячае праблемы наркаманіі.