/ 20 апреля, 2023

20 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася другая сустрэча ў рамках асветніцкага праекта, прысвечанага Году міра і стварэння “Вялікія кнігі – вялікія справы”. На культурны дыялог была запрошана Наталля Клімко, народны майстар Беларусі традыцыйнага мастацтва выцінанкі-выбіванкі,  лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2022 года, якая расказала пра гісторыю з’яўлення выцінанкі, яе віды, характэрныя асаблівасці  беларускай выцінанкі, адраджэнне мастацтва выцінанкі на Навагрудчыне, якое адбылося дзякуючы Ніне Пятроўне Шурак.

Асаблівую цікавасць выклікала традыцыйная выцінанкавыбіванка, якая з’яўляецца лакальнай адметнасцю майстэрства выразання з паперы на Навагрудчыне.

Наталля Аляксандраўна правяла майстар-клас, а юнакі і дзяўчаты паспрабавалі самастойна папрацаваць з паперай у розных тэхніках.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий