/ 1 марта, 2023

Наркаманія — гэта перш за ўсё татальнае паражэнне асобы, якое суправаджаецца ўскладненнямі з боку фізічнага здароўя, а часам прыводзіць да смерці. Таму да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй (1 сакавіка) у Навагрудскай раённай бібліятэцы была аформлена выстава-агляд “СКАЖЫ НАРКОТЫКАМ – НЕ!”. На выставе прадстаўлены кнігі і часопісныя артыкулы аб наркаманіі, аб праблемах барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў і пераадоленні наркатычнай залежнасці. Пытанні росту захваральнасці на наркаманію, барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў, антынаркатычнай палітыкі дзяржавы закранаюцца ў публікацыях такіх перыядычных выданняў, як «Беларуская думка», «Юстыцыя Беларусі»,  «Здаровы лад жыццяі», «Здоровье и успех».

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий