/ 31 марта, 2022

1 красавіка адзначаецца Дзень гумару, а як вядома без гумару не можа жыць ні адзін чалавек. Гумар у літаратуры – гэта шэраг камічных сітуацый, недарэчных памылак, па-творчаму нечаканых, якія выклікаюць усмешку. Выстава-антыстрэс “З гумарам па жыцці!” знаёміць чытачоў з такімі пазітыўнымі  кнігамі і альбомамі. Сярод іх – іранічныя дэтэктывы, вершы, анекдоты, жарты, пародыі, гумарэскі самых розных аўтараў, папулярнасць якіх не страчана з часам. Афарызмы і цытаты Юрыя Нікуліна ,  Фаіны Ранеўскай, мініяцюры Міхаіла Жванецкага, Уладзіміра Вішнеўскага, казка Леаніда Філатава, гумар беларускіх габраўцаў  і зараз нязменна выклікаюць у чытачоў пазітыўныя эмоцыі.

Запрашаем да чытання!

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий