Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з’яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.
Да гэтага дня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла ўсебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Навагрудская раённая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены выданні афіцыйнага характару аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, альбомы, якія адлюстроўвалі культурна-гістарычную спадчыну, народную сімволіку нашай краіны.