/ 27 июля, 2020

Валеўская сельская бібліятэка падрыхтавала для сваіх наведвальнікаў сустрэчу з прыгожым. З 22 ліпеня па 23 жніўня тут будзе працаваць выстава Серафімовіч Дар’і Дзмітрыеўны “Фантазія і майстэрства”. На выставе прадстаўлены работы выкананыя ў розных тэхніках з выкарыстаннем розных матэрыялаў – гліна, тэкстыль, прыродныя матэрыялы і г.д. Прэзентацыя выставы адбылася 26 ліпеня падчас правядзення канцэрта “Родныя напевы”, які праводзіў мясцовы дом культуры. Запрашаем усіх зацікаўленных наведаць выставу.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий