/ 12 февраля, 2021

У кожнай жанчыны ў гардэробе ёсць хусткі – ні адна, ні дзве, а значна болей. Мноства прыгожых хустак захоўваецца ў шафах, ад матуль, бабуль, свякровак яны дасталіся нам як спадчына, як скарб. Рознага колеру, рознага ўзору. Прыгожыя ружы і замыславатыя турэцкія завітушкі. Шарсцяныя і шаўковыя, цёплыя і лёгкія, з кутасамі і без. Падораныя на вяселле ці дзень нараджэння. Прывезеныя з далёкіх гарадоў ці купленыя ў вясковай краме.

Хусткі для выставы прапанавала бібліятэкар – Малахоўская Ірына Валер’еўна. Іх збіралі папярэднія пакаленні яе сям’і і сям’і мужа. Выстава настолькі прыгожая, што нельга адвесці вачэй! Сузіранне гэтага хараства прыносіць не толькі эстэтычнае задавальненне, але  яна ў нейкім сэнсе яшчэ і напамін аб жаночай прыгажосці і сціпласці.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий