Выставу-інсталяцыю “Адвага. Мужнасць. Гонар” прадстаўляла Ладзеніцкая сельская бібліятэка ў Доме культуры з нагоды святкавання Дня абаронцаў Айчыны. Цікавасць выклікалі армейскія фотаздымкі і фотаальбомы мясцовых жыхароў. На выставе знайшла адлюстраванне героіка-патрыятычная літаратура, а таксама мастацкая проза аб ваенных дзеяннях, аб сапраўдных героях, аб сапраўдных мужчынах.