Навагрудская раённая бібліятэка прадстаўляе экспазіцыю вырабаў з дрэва майстра-рамесніка Яўгена Жука з в. Радагошча. Наведвальнікі пазнаёмяцца з творчымі работамі майстра ў тэхніцы разьбы па дрэву.
Звычайныя і незвычайныя вобразы птушак, жывёл, міфічных істот, фігуры і выявы людзей, у якіх выяўленне асабістай аўтарскай інтанацыі. Сама прырода натхняе аўтара на сюжэты, а творчая выдумка і чароўныя рукі майстра ствараюць цікавыя рэчы з лясных масіваў, з драўляных кускоў.
Выстава працуе з 27.11.2017г. па 17.12. 2017 г.
Чакаем Вас па адрасу: вул.1Мая,1 т. 2-24-58