На абанеменце раённай бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстава-напамін “Вечнае рэха чарнобыльскай катастрофы”. Тэма Чарнобылю знайшла адлюстраванне ў творах пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў. Шматлікія з іх прадстаўлены на выставе, а таксама шматлікія публіцыстычныя матэрыялы.
Чарнобыльская аварыя стала не толькі велізарнай трагедыяй і найбуйнейшай экалагічнай катастрофай 20 стагоддзя, але і ўрокам усяму чалавецтву, паказаўшы, што ядзерная энергія, якая выйшла з-пад кантролю, не прызнае межаў. На жаль, яе водгаласы будуць гучаць яшчэ доўга і адаб’юцца не на адным пакаленні людзей.