/ 11 марта, 2021

Усё невядомае — вельмі цікава. Для сваіх чытачоў Любчанская інтэграваная бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу-сюрпрыз «Кот в мешке». Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, схаваныя пад абгорткай. Даведацца, якая гэта кніга, чытачы могуць толькі дома. Таму для іх гэта загадка, сюрпрыз. На выставе знаходзяцца кнігі для ўсіх узростаў: дзяцей, падлеткаў і дарослых. Прачытаўшы іх, карыстальнікі бібліятэкі на стыкерах пішуць водгукі — хто аб прачытанай кнізе, а хто аб выставе наогул.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий