На Шчорсаўскіх чытаннях увагу публікі прыцягвалі шматлікія бібліятэчныя экспазіцыі. Парад выданняў “Рарытэты з фондаў навагрудскіх бібліятэк” прадставіў каштоўныя выданні: кнігі-гіганты, кнігі-малюткі. У шарэнгу выстраіліся знакавыя кнігі з аўтографамі. Далей заяўлялі аб сабе кнігі, якім больш за 50 і 60 гадоў, выданні з прыватных калекцый, кнігі на замежных мовах. Адметным атрымаўся музей-стэлаж “Ад чытальні да электроннай бібліятэкі”. Тэхнічныя бібліятэчныя сродкі, альбомы, кнігі выкананыя шрыфтам Брайля, статыстычныя справаздачы, цялежка для перавозкі літаратуры дапамаглі ўзгадаць працу бібліятэкараў у розныя часы. Не пакінуў раўнадушнымі праект “Літаратурны персанаж” і “Музей з куфэрка даўніны глыбокай”.