Выстава на абанеменце “История и наука через призму времени» адлюстроўвае асобныя старонкі развіцця навуковых ведаў. Асобнае месца займаюць публікацыі часопісаў і кнігі з серыі “ЖЗЛ”, экспанаты тэхнічных вынаходніцтваў: тэлефон, маятнік, тэрмометр.
Выстава-прагляд “Навуковы інтарэс 2017” прадстаўлена ў чытальнай зале. Змест выставы раскрыты ў трох раздзелах: “Шлях нацыянальнай навукі”, “Людзі навукі”, “Вялікія навуковыя адкрыцці”.
Экспазіцыя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання апавядае аб беларускім гуманісце, асветніку і першадрукары Ф. Скарыне і яго паслядоўніках. Грунтоўна разглядаеца гісторыя кнігадрукавання з улікам даследаванняў гісторыкаў, кнігаведаў і мастацтвазнаўцаў.
Дзіцячы аддзел знаёміць з выставай “Такая розная навука”.