/ 21 августа, 2019

Днямі ў  аграгарадку Кашалева адбыўся «Яблычны фестываль», які прайшоў напярэдадні свята Праабражэнне Гасподняе, якое праваслаўныя вернікі  адзначаюць 19 жніўня і больш вядомае ў народзе як Яблычны Спас. Усіх гасцей са святам Праабражэння Гасподняга павіншаваў настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» протаіерэй Аляксандр Шыш. Затым былі асвечаны яблыкі і садавіна новага ўраджаю. У праграме, якую падрыхтаваў сельскі Дом культуры было шмат музыкі, песень, розных конкурсаў. Кашалеўская сельская бібліятэка прадставіла кніжную выставу “Яблачная мазаіка”, а у бібліятэчным ФітаБары можна было пачаставацца яблычнымі пірагамі і напоямі з лекавых траў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий